Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Сасноўская


Сасноўская Сьвятлана, 27 год. Жыве ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёну. Працуе мэтадыстам у Капыльскім доме культуры. Заклапочаная захаваньнем лепшых традыцый беларускага вясковага побыту.

(Сасноўская: ) “Ёсьць на Капыльшчыне шмат прыгожых вёсак. Але мне Цімкавічы падабаюцца больш. Шмат маладых сем’яў у Цімкавічах. Таму што гэтая вёска не адмірае. Яна расьце. Кожны мае свае прычыны сяліцца тут. Адны таму, што Бацькаўшчына. Таму што тут бацькоўскі кут. Другія знаходзяць тут выгаду. Таму што тут школа, бо людзі засяляюцца там, дзе дзецям бліжэй у школу. Таму што там ёсьць лякарня, аптэка, магазіны. А трэцяя катэгорыя людзей прыстасоўваецца там, дзе лепш. Бо тут ня так, як у далёкіх вёсках. Дзе адзін ці два разы на тыдзень прыязджае аўталаўка, і там няма людзей. Выйдзеш на вуліцу і трэба крычаць: людзі, дзе вы падзеліся?

Адна цяжкасьць, што людзям няма дзе на працу ўладкавацца. Напрыклад, я б змагла быць кіраўніком гуртка – займацца зь дзецьмі. Але такой пасады ў Цімкавічах няма. Таму мушу езьдзіць у Капыль. Напрыклад, у Капылі ёсьць дзіцячы цэнтр творчасьці. Сюды дзеці ходзяць займацца саломапляценьнем. А на вёсках такі гурток адчыніць немагчыма. Ці то з прычыны адсутнасьці спэцыялістаў, ці то няма на іх грошай. Таму церпяць ад гэтага дзеці. Ёсьць такія, што і хочуць займацца саломапляценьнем, але няма магчымасьці. Няма кіраўніка. Вось маё дзіця хоча займацца харэаграфіяй. Раней наведваў гурток, але зараз яго закрылі. Трэба дзіця вазіць у Капыль. У сельскім клюбе адзін чалавек робіць усё. Гэта вельмі цяжка. Я думаю, каб адкрылі пры клубе нейкія гурткі, увялі пасады іх кіраўнікоў, то тады б вясковыя дзеці ад гэтага выйгралі б.

Калі б не было перспектывы, то людзі ў у Цімкавічах не сяліліся б. А так вёска расьце. Я мяркую, што яна не зьнікне. Таму што гэтыя Цімкавічы з часоў Радзівілаў. Каб ім давялося зьнікнуць, то яны зьніклі б. А так ужо і мая бабуля тут пражыла, і мая матуля, і я, і ме дзеці тут растуць. Ужо чацьвёртае пакаленьне”.
XS
SM
MD
LG