Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяніс Коўшар



Дзяніс Коўшар, 23 гады. Скончыў Маладэчанскае музычнае вучылішча. Жыве ў Нясьвіжы, працуе выкладчыкам музыкі ў мясцовай музычнай школе. Завочна вучыцца ў Менскім дзяржаўным пэдагагічным універсітэце імя Макіма Танка, на музычна-пэдагагічным факультэце.

(Коўшар: ) “Цяжка знайсьці сучасную беларускую класічную музыку. Немагчыма знайсьці не толькі ў Інтэрнэце, але й няма ніякіх пэрыядычных выданьняў–ні часопісаў, ні газэтаў.

Па-першае, не зацікаўленая ўлада, каб прасоўваць беларускае, сваю музыку. У Менску я заязджаю ў нотны магазін і вельмі складана знайсьці, гэта трэба патрапіць на прывоз, каб купіць ноты. Для таго, каб даваць дзецям нешта іграць. Таму што яны выходзяць вельмі маленькім накладам–самае большае, што я бачыў, 300-500 асобнікаў.

На мой погляд, мастацтва ў Беларусі ёсць. Але яно нераскрытае, мала ёсць людзей, якія б яго раскрывалі. У Нясьвіжы кожны год праходзіць фэстываль “Музы Нясьвіжа”. І вось там, апроч класічнай эўрапейскай музыкі, многа мы чуем старадаўняй і сучаснай беларускай музыкі. Яна ўпершыню гучыць, а потым яна зьнікае і яе няма. Нельга знайсьці нотаў, няма літаратуры пра гэтых кампазытараў.

Нясьвіж–старадаўні горад і ён больш, чымсьці які іншы, заслугоўвае быць культурніцкім горадам, больш турыстычным. Гэта адзін з такіх гарадоў, які трэба было б наведаць любому турысту з любой краіны. Вось я, напрыклад, сваім вучням імкнуўся знаёміць не толькі з творамі заходнеэўрапейскіх і расейскіх кампазытараў, але, безумоўна, і беларускіх– і сучасных, і старадаўніх. Накшталт Агінскага, Напалеона Орды. Вось як у нас прайшлі гэтыя фэстывалі, то пасьля гэтага адчуваецца зацікаўленасьць і вучняў, і настаўнікаў. І пасьля гэтага мы імкнёмся даваць вучням, каб яны спрабавалі іграць такую музыку.

Мы хацелі праводзіць канцэрт бардаўскай песьні. Але гэта немагчыма, таму што цяжка знайсьці памяшканьне. Не таму, што іх тут няма ці недастаткова. Яны ёсць, напрыклад, у музычнай школе, у Доме культуры, у каледжы. Няма дазволу на памяшканьні. Мы ідзем у аддзел культуры, а там нам кажуць, што нельга. Яны патрабуюць ліцэнзію, што яны маюць права ездзіць з канцэртнай дзейнасьцю. Той жа Шалкевіч, той жа Мельнікаў. У нас іх канцэрты не адбываюцца. Тое ж самае і з рок-гуртамі. Няма дазволу на памяшканьне”.
XS
SM
MD
LG