Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Хартановіч


Віктар Хартановіч, 24 гады, працуе службоўцам на Менскім Аўтамабільным Заводзе. У часе навучаньня ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце два разы паводле студэнцкага абмену працавў у Злучаных Штатах Амэрыкі.

(Хартановіч: ) “Там даецца шанец працаваць усім, вось я, напрыклад, працаваў кухарам у рэстаране, хоць я дагэтуль ніколі ня быў зьвязаны з такога роду заняткам. Я там ня быў галоўным кухарам, каторы ўсё прыдумляе, але на тое месца куды мяне, у прынцыпе, бралі, я дасягнуў самых найлепшых вынікаў, таму што я так працаваў самааддана й шчыра, што яны вельмі былі рады, і ў прынцыпе, нават пад канец не хацелі мяне адпускаць да дому.

Зараз я працую на менскім аўтазаводзе. Я вось нядаўна атрымаў першую зарплату й параўноўваў чэкі, каторыя я атрымліваў у Амэрыцы, у мяне там выходзіла каля дзьвюх тысяч даляраў, а тут я гляджу – за месяц сто даляраў. Працую на гэтым месцы толькі таму што ў мяне вопыту мала. Увогуле, я не магу прэтэндаваць на нейкія лепшыя месцы, і працую тут, каб вопыту набрацца, і пасьля можа, каб зьмяніць месца працы.

Мяне кампутары цікавяць, напрыклад, кіно цікавіць. Вярнуўся я з той Амэрыкі, у мяне была магчымасьць нейкая заняцца відэавытворчасьцю. Я думаў гэта разьвівацть, можа нават, пачаць свой бізнэс, але я зразумеў, што я ня ўпэўнены, што гэта справа акупіцца. Зараз у людзей эканамічнае становішча даволі цяжкае, я думаю, ці змогуць яны частку сваіх сродкаў аддаваць на такое, калі самыя асноўныя патрэбы ня могуць задавальняцца.

Трэба лібэралізацыю ў эканоміцы праводзіць, даваць разьвівацца малому бізнэсу, зьмяншаць падатковы ціск, зьмяншаць ролю дзяржавы. Гэта як бы і банальна, але ж гэта праўда”.
XS
SM
MD
LG