Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янка Бліноў


(Бліноў: ) “Маё жыцьцё мяне ў адным пляне задавальняе, у іншым — не. У нашым грамадзтве цяжка знайсьці працу. Колькі ні шукаў, ня змог гэтага зрабіць. А ўсё астатняе — добра. Добрая сям’я, добрая кампанія, дзяўчына ёсьць добрая.

Не жадаю, каб мяне зараз забіралі ў войска. Ёсьць пэўныя прычыны, зь якіх я цяпер не магу пайсьці туды. Гэта — свае перакананьні. У мяне цяпер такія праблемы, якія залежаць не ад мяне. Вось, прыкладам, у войска забіраюць, ад мяне гэта не залежыць. Гэта ўсё залежыць ад загаду прэзыдэнта, які выйдзе ў траўні. Калі ён дасьць адтэрміноўку, тады не забяруць. Мой дэвіз у жыцьці — надзея памірае пасьля мяне.

У сваім жыцьці баюся застацца адзін. Я сам чалавек, які пастаянна знаходзіцца ў нейкай кампаніі. Самоты я проста не пераношу, гэта самая галоўная прычына.

У Беларусі можна жыць шчасьліва! А як? Ня ведаю. Гэта залежыць ад таго, што чалавеку патрэбна. Мяне амаль усё задавальняе. Каб дасягнуць посьпеху, трэба быць мэтанакіраваным, добра ведаць, што табе патрэбна ад жыцьця. Мне ад жыцьця патрэбна, каб былі людзі, якія мяне разумеюць; добрая праца, каб рабіў тое, што падабаецца, і атрымліваў за гэта грошы.

Як пазьбегнуць памылак? Трэба задумвацца над тым, што робіш.

Чытаю Ніцшэ, Кастанэду і Булгакава. Калі нешта любіш, ты ня можаш адказаць, за што. Ніцшэ падабаецца сваёй філязофіяй. У яго такія нестандартныя погляды на ўсё. Я сам такі. У мяне таксама ня ўсё ў жыцьці так проста. І я не шукаю нейкага лёгкага шляху. Мяне задавальняе такі, які я ёсьць. Калі б не задавальняла, я бы спрабаваў зьмяніцца ці нешта паправіць”.
XS
SM
MD
LG