Кацярына выкладае нямецкую мову ў лінгвістычным унівэрсытэце, захапляецца літаратурай пра паганства. Асабліва яе цікавяць пахавальныя абрады.
(Тычына: ) “Беларусь я люблю, таму што я адчуваю тут свае карані, мае продкі зь Беларусі, і я як бы сілкуюся іх вераю, іх праўдаю...
Мне часта кажуць, што вось як выкладчык нямецкай мовы ты павінна зьехаць ў Нямеччыну і знайсьці там сабе каго-небудзь, каб жыць там усё сваё жыцьцё. Такога я зрабіць не магу, таму што думаю, што зь людзьмі іншай культуры, зь немцамі жыць я не змагу, таму што я нарадзілася сярод гэтых людзей, і я ведаю іх і большасьць зь іх я ўсё-ткі люблю.
Наконт таго, ці можна тут што-небудзь зьмяніць. Я ня думаю, што людзей трэба мяняць, гэта няправільна. Я прытрымліваюся той думкі, што людзей трэба ўспрымаць такімі, якімі яны ёсьць, хаця, на жаль, часьцей за ўсё яны нам не падабаюцца. Але я думаю, што пачынаць трэба з самога сябе, са сваіх адносінаў ды жыцьця. Каб усё грамадзтва памяняць, трэба мяняць мэнталітэт людзей.
Беларусы ў нас лічацца людзьмі ціхенькімі, якія ня пойдуць на нейкія вялікія паўстаньні, большасьць змагаецца кожны сам за сябе, сядзіць у сваёй кватэры і думае, за мяне хай там пазмагаюцца, а я пасяджу пагляджу. Кожны трасецца за сябе. Таму я думаю, тут трэба мяняць мэнталітэт беларусаў. А як... (сьмяецца) Можа, узмацніць міжнацыянальныя нейкія адносіны, напрыклад, паказваць фільмы пра такія краіны, як... Вось бацька мне расказваў пра Францыю, ці дзесьці яшчэ, студэнты ўзялі проста ўсе разам аб’ядналіся і зрабілі нейкае паўстаньне, я дакладна ня ведаю, што там такое было... Але вось нейкія такія прыклады ў іншых краінах, як людзі захацелі і зьмянілі сябе і грамадзтва”.