Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Прыхач


Віталь Прыхач, 25 гадоў. Жыхар гораду Белаазёрску, Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Выклачык псыхалёгіі. Нядаўна абраны дэпутатам гарадзкога савету.

(Віталь Прыхач: ) “Я вельмі задаволены сваім жыцьцём, бо жыву ў часы пераменаў. Зараз Беларусь знаходзіцца на ростанях. І ня вельмі хочацца зрабіць свой унёсак у ейнае будаваньне. Усе разумеюць, што гэты лад, які зараз існуе… некалькі год пройдзе – і ён зруйнуецца. І ў асабістым жыцьці так сама задаволены: маю працу, якая мне падабаецца, маю захапленьне, маю сяброў.

Вельмі баюся застацца непатрэбным: калі ты робіш штосьці для грамадзтва, і гэта нікому не патрэбнае, і гэта разьбіваеццва аб сьцену, гэта застанецца без увагі, без патрэбы. Вельмі гэтага палохаюся.

У асабітым жыцьці ўсё залежыць толькі ад мяне. Якія б не былі ўлады. Але калі чалавек не паварушыцца, сам для сябе нічога ня зробіць – гэта саўковасьць. Як ў Савецкім Саюзе: “Дайце мне!” Чалавек сам павінен рабіць, каб у яго нешта было.

Людзі нашыя яшчэ пад уплывам Савецкага Саюзу. Яны думаюць, што ўсё да іх зваліцца зь неба, ці дасьць прэзыдэнт. Пакуль ў людзей ня зьменіцца мэнталітэт і пакуль яны не перастануць глядзець на Расею...

“Каб не было вайны!” І мы будзем думаць пра гэта у куфайках і кірзавых чобатах. Лешп думаць пра тое, каб не было вайны ў гальштуку, у сваёй цёплай кватэры, з жонкай, дзецьмі. І хай думаюць, каб не было вайны. У Эўропе таксама ніхто ня хоча вайны.

У Беларусі ўсё ёсьць для таго, каб быць шчасьлівым”.
XS
SM
MD
LG