Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрась Губарэвіч



Юрась Губарэвіч. 25 год. Жыхар гораду Белаазёрску, Бярозаўскі раён Берасьцейскай вобласьці. Выпускнік Адкадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Ўкраіны. Нядаўна абраны дэпутатам гарадзкога савету.

(Юрась Губарэвіч: ) “Маё жыцьцё мяне задавальняе, але толькі ў асабістым пляне: мая праца, мая сям’я. Але тая сытуацыя, тыя падзеі ў краіне, якія зараз адбываюцца, безумоўна, уплываюць на асабістае жыцьцё. І гэтае становічша мяне цалкам не задавальняе. Я павандраваў па Эўропе, і я бачыў як жывуць палякі і чэхі. Тое, што робіцца ў Беларусі, абласютна непрымальна. Людзі знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане як эканамічным, так і маральным, і жыць у такіх умовах вельмі цяжка.

Свае паблемы я стараюся вырашаць самастойна. І чым меней я кантактую з уладамі, тым меней у мяне зьяўляецца праблемаў. Бальшыня тых праблемаў, якія я маю зараз, якраз і тычацца ўзаемаадносінаў з уладамі. Я займаюся палітычнай дзейнасьцю. А ў нашай краіне гэта не вітаецца.

Калі ўсё прадумана й улічаныя ўсе фактары, чалавек можа хутчэй дасягнуць посьпеху. Для мне гарантам посьпеху зьяўляецца ўпэўненасьць у маіх сілах і ўпэўненасьць у падтрымцы маіх сяброў. Таго, што адбылося, ужо ня зьменіш. Калі былі нейкія памылкі, іх трэба пастарацца не дапускаць у будучыні й рабіць высновы з таго, што пройдзена.

Асноўнае чаго я баюся, – гэта не знайсьці свайго месца, не рэалізавацца, не зрабіць тое, што задумана, таму што для мяне гэта асноўнае – гэта маё жыцьцё.

Для таго, каб быць шчасьлівым у Беларусі, трэба выехаць у такі прыгожы куток, як наш горад Белаазёрск, пасяліцца дзе-небудзь на ускрайку нашага возера і жыць там, не кантактуючы з уладамі, але маючы кантакты з тымі цудоўнымі людзьмі, якія пражываюць у горадзе.

Я не магу назваць канкрэтную асобу, якая зьяўляецца для мяне маральным аўтарытэтам. Але, калі маляваць вобраз, для мяне гэта змагары за незалежнасьць Беларусі: Кастусь Каліноўскі, Барыс Рагуля, Зянон Пазьняк, які шмат зрабіў дзеля таго, каб Беларусь стала незалежнай.

Маім дэвізам зьяўляецца правіла, што не любымі сродкамі, але пастаўленай мэты я мушу дасягнуць.

Слухаю “Свабоду”, чытаю “Нашу Ніву”, шмат інфамацыі для сябе я атрымліваю з інтэрнэту. “Свабода” шмат у чым паўплывала на маё станаўленьне як чалавека незалежных поглядаў. Які любіць Беларусь, які займае актыўную грамадзкую пазыцыю”.
XS
SM
MD
LG