Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стась Івашкевіч



Сёньня гаворыць 19-ці гадовы Стась Івашкевіч. Стась вучыцца ў Нью-Ёркскім унівэрсытэце ў Празе на мэнэджэра-адміністратара. Стась вывучае гісторыю Рыму.

(Івашкевіч: ) “У маладых людзей майго веку зараз нашмат больш складаны выбар. Скажам, у нашых бацькоў – у іх было больш яснае ўяўленьне пра сваю будучыню і пра мэты ў жыцьці, у тойчас як у нашай моладзі на сёньняшні дзень ёсьць куча выбараў – куды паехаць, дзе працаваць, чым займацца.

Я лічу, што моладзь Беларусі ня больш пасіўная, чым моладзь была 20 гадоў таму. Калі проста глядзець па лічбах – колькі моладзі зараз бярэ ўдзел у тым жа палітычным працэсе. З другога боку, вядома ж, ад іх людзі хацелі б больш чакаць, таму што ўмовы іншыя. Па-першае, татальнае расчараваньне у палітыках і палітычных партыях. Ну і страх вядома. Большасьць моладзі пераважна бачыць найлепшую сваю будучыню за мяжой.

Я лічу, праз пэўны час, калі будуць мяняцца эканамічныя і палітычныя абставіны ў Беларусі, надыдзе такі бум, прыкладна які быў у 1991 годзе, і тут запатрабуецца моладзь розных самых напрамкаў.

Я сябе аднолькава камфортна ўмудраюся знайсьці і ў Менску, і ў Чэхіі, што тычыцца і працы, і ў прыватным жыцьці. Трэба жыць, навучацца. Глябалізацыя ёсьць глябалізацыя, трэба вучыцца як мага больш ад Захаду, але не забывацца, хто мы ёсьць”.
XS
SM
MD
LG