Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Янукевіч



(Янукевіч: ) “Я думаю, што моладзі зараз значна лягчэй, чым людзям сярэдняга веку, чым сталым людзям, бо для іх гэты пералом традыцыі адбыўся ў такі момант, калі мала шанцаў ім скончыць сваё жыцьцё на такім пад’ёме...

Вось у нас у Чыжоўцы няма практычна ніводнага месца, куды б моладзь магла пайсьці пасьля заняткаў, пасьля працы вольны час правесьці. Хто старэйшы, сядзяць па хатах, хто маладзейшыя, па пад’ездах тусуюцца і там такім чынам свой вольны час праводзяць.

Калі ты ўмееш зь іншымі людзьмі наладжваць стасункі, то ты можаш быць сабой задаволены. Зь іншага боку, канечне, няма мяжы ўдасканаленьня чалавека, ёсьць шмат момантаў, якія я ў сабе хачу ўдасканаліць, у навакольным сьвеце хачу ўдасканаліць. Перадусім усё ж такі хацелася б знайсьці спадарожніцу жыцьця сталую, паколькі... Ну, 26 гадоў – канечне, ня той узрост, калі ўжо трэба турбавацца аб тым, што ні з кім так стала, доўга не сустракаешся, але зь іншага боку, той узрост, калі ўжо пачынаеш адчуваць у гэтым патрэбу.

Хацеў бы вывучыць гішпанскую мову.

Натуральна, хацеў бы стаць дэпутатам гарадзкога савету. Насамрэч, перайсьці з таго стану, у якім мы зараз знаходзімся – калі ў апазыцыі, з аднаго боку, няма ў нас магчымасьці рабіць жыцьцё людзей лепшым празь нейкія канкрэтныя рэчы, а зь іншага боку, праз вось гэтую апазыцыйнась пра гэта мы неяк і забываемся крыху. І хацелася б, канечне, усё-ткі ўвайсьці ў гарадзкі савет і мець магчымасьць рэальна дапамагаць людзям у канкрэтных пытаньнях і пасьля бачыць канкрэтныя вынікі сваёй працы. Вось сьветлафор. У нас у Чыжоўцы ў адным месцы ўжо й людзі гінулі, і шмат пісалі – ну ня ставяць там сьветлафора. Вось хацелася б проста паставіць сьветлафор, каб я мог знаёмым казаць: “Вось, бачыце, для людзей сьветлафор паставілі. Гэта я зрабіў”.
XS
SM
MD
LG