Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вадзім Саранчукоў



Прадпрымальнік Вадзім Саранчукоў, 22 гады, жыве ў Горадні. Яго двойчы выключалі з унівэрсытэту пасьля ўдзелу ў апазыцыйных акцыях. Мае вышэйшую юрыдычную адукацыю, намесьнік старшыні гарадзкой арганізацыі партыі БНФ. Балятуецца ў гарсавет.

(Саранчукоў: ) “Мы ня ставім займаньне палітыкай і прыйсьце ва ўладу як мэту. Для мяне пэрсанальна гэта – сродак для дасягненьня нечага больш істотнага і вартага. У гарадзкім савеце заробак ня плоціцца. Таму нейкія фінансавыя разьлікі ў гэтым відавочна не прысутнічаюць. Прыйсьці ў гарадзкі савет для таго, каб стварыць умовы для будучай працы. Вось як гучыць мэта, задача, якую на пэрспэктыву мы перад сабой ставім.

Я не замкнёны выключна на палітыцы і ня думаю кожны дзень толькі пра гэта. Безумоўна, я хачу стварыць сям’ю. Хачу працаваць, хачу проста нармальна жыць. Мне падабаюцца людзі, мой горад, мая краіна. Мне не падабаецца тая сыстэма, у якой гэтая краіна жыве. Пачынаючы ад заканадаўчых умоў жыцьця, сканчаючы атмасфэрай, якая пануе. Ня думаю, што гэта атмасфэра татальнага страху, але нейкая напруга, незадаволенасьць—яна адчуваецца.

Ёсьць людзі, якія разумеюць, што нешта ня так, і чакаюць пакуль нехта нешта зробіць. Такіх большасьць. Ёсьць людзі, якія разумеюць, што нешта ня так у грамадзтве і спрабуюць гэтае грамадзтва зьмяніць самі. Такіх заўсёды меншасьць. Але ўсе зьмены ў грамадзтве заўсёды рабіла добра арганізаваная меншасьць. Да гэтай актыўнай меншасьці мы зараз належым. Але калі казаць пра тых людзей, якія думаюць, як мы, дык нас ужо большасьць. І гэта радуе”.
XS
SM
MD
LG