Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Заміроўская



23-гадовая Тацяна Заміроўская — асьпірантка факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працуе ў “Музычнай газэце” і часопісе “Джаз-квадрат”. Марыць пра навуковую кар’еру, хоча сказаць сваё слова ў беларускай журналістыцы й літаратуры. Сёньня яна дзеліцца сваімі меркаваньнямі пра жыцьцё маладых у Беларусі.

(Заміроўская: ) “Я задаволеная ўсім, бо ўсё, што са мной адбываецца, выбіраю менавіта я. Канечне, ёсьць рэчы, якія мне сапраўды не падабаюцца. Да прыкладу, адна з найвялікшых праблемаў сёньняшняй беларускай моладзі — гэта татальная незадаволенасьць сабой, сваёй працай, тым, што яны робяць. Гэта можна ўсё валіць на ўмовы сацыяльныя, эканамічныя, на ўладу. Але насамрэч трэба штосьці мяняць спачатку ў сабе.

І ўвогуле, я лічу, што межы паміж ілюзорным жыцьцём і тым, што адбываецца зараз, трэба неяк разбураць. І глядзець на ўсё, што з табой адбываецца зараз, як на нешта адзінае, што ў цябе ёсьць, а не як часовы пэрыяд, які абавязкова мусіць скончыцца.

Я бы хацела пажадаць маладым людзям вучыцца на ўсім, што трапляецца ім у жыцьці. Нават у самых непрыемных сытуацыях можна атрымаць гэтулькі пазытыўнага вопыту, што гэта дазволіць дамагчыся ўсяго”.
XS
SM
MD
LG