Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Ярашук



Алесь Ярашук, 19 гадоў. Нарадзіўся і жыве ў Кобрыні. Завочна навучаецца ў Пінскім банкаўскім каледжы. Слухае беларускі фольк. Сочыць за падзеямі ў сьвеце. Хоча быць падобным на Аўраама Лінкальна.

(Ярашук: ) “Жыцьцём я наагул не задаволены. Гэта палітычныя і эканамічныя акалічнасьці: вялікая бюракратыя і дрэнныя законы. Трэба мяняць мэнталітэт уладаў, прэзыдэнта і народу. Шчасьлівым у Беларусі быць можна, але не зараз. Шчасьлівым можна будзе быць у будучыні. Ад мяне залежыць, ці буду я ініцыятыўным чалавекам, ці не. А ад уладаў — яны павінны ствараць умовы для таго, каб я мог працаваць нармалёва й нармалёва вучыцца. Гэтага няма.

У сваім жыцьці хацеў бы зьмяніць свой стан як чалавека. Проста адразу стаць дарослым, каб усё гэта перажыць. Адразу мець працу й адукацыю. І, мабыць, хацеў бы быць нахабным: было б лягчэй жыць. Баюся, што калі-небудзь мне ніхто не патэлефануе, што нікому ня буду патрэбны, што на мяне ўсе забудуцца.

Па тэлебачаньні я гляджу міжнародныя навіны. Навіны, я мяркую, трэба глядзець для таго, каб проста памятаць, што трэба рабіць, а чаго нельга. Ідэала няма. Проста з кожнага чалавека нешта такое добрае ўбачыш, і калі-нікалі хочацца гэта пераняць.

У жыцьці хацеў бы быць падобным на Лінкальна ці на Чэрчыля. Яны заўсёды свайго дамагаліся. Яны й ёсьць маімі аўтарытэтамі. Наўрад ці я стану падобным на Лінкальна, але паспрабаваць можна. Час ёсьць, і ёсьць асабістае жаданьне”.
XS
SM
MD
LG