Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацьцяна Сурма



Тацьцяна Сурма, 29 год. Жыве ў Мар'інай Горцы, Менская вобласьць. Беспрацоўная. Мае дзьве вышэйшыя адукацыі – гіcтарычную й юрыдычную. Чытае пэрыядычны друк і слухае беларускую рок-музыку.

(Сурма: ) “На дадзены момант мяне маё жыцьцё не задавальняе, бо няма ўпэўненасьці ў тым, што заўтра будзе лепей. Для мяне самае страшэннае – гэта тое, што я ня ведаю, што можа здарыцца заўтра са мною й з маёй сям’ёй. Ніхто не застрахаваны. Мяне не задавальняе тая палітыка, якую праводзіць прэзыдэнт, і тое, што ўвогуле цяпер адбывацца ў краіне. Проста не хапае вольнага паветра. Можна быць шчасьлівым і адчуваць сябе шчасьлівым. Хацелася б зьмяніць тую атмасфэру й тое становішча, у якім мы цяпер знаходзімся, усё нашае грамадзтва. Трэта быць актыўным удзельнікам у тых працэсах, якія адбываюцца, і не займаць пазыцыю “мая хата з краю”. І тады, магчыма, сытуацыя зьменіцца ў лепшы бок.

У літаратуры апошняе, што я прачытала, – гэта “Зьзяючыя вышыні” Аляксандра Зіноўева. Вельмі цікавая рэч! Тое, што апісана там, вельмі нагадвае тую сытуацыю, у якой мы цяпер апынуліся й жывем”.
XS
SM
MD
LG