Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міласлаў Раманоўскі



Міласлаў Раманоўскі, 25 гадоў, прафэсійны кераміст, жыве ў мястэчку Івянец Валожынскага раёну. Любіць гурты "Тройца", "Крыві", "Палац" і "NRM". Ягоныя цацкі-сьвістулькі вядомыя па ўсёй Беларусі.

(Раманоўскі: ) "Раблю тое, што мне падабецца. Я шмат працую, але я нармалёва зарабляю. Ежджу на канцэрты на тыя ж самыя, там NRM... Мне было цяжэй у студэнцкія гады, калі ў інтэрнаце ўсе вакол п'юць, а я не хацеў. паказвалі пальцам: "Такі ты там, ціпа, правільны". А тут, тут у мяне ёсьць мая хата, мая гліна! самае галоўнае.

Аб'езьдзіў я трэцюю частку Беларусі са сваімі рэчамі. Я ўдзельнічаў у шматлікіх конкурсах ганчарных, керамічных. Дарэчы, займаю ў асноўным прызавыя месцы па цацках-сьвістульках. Сьвістулькі – гэта нашыя амулеты, абярогі.

Не хачу праблемаў лішніх на сваю галаву, і таму я не разьвіваю сваю справу. Івянец – гэта сталіца ганчарства была на пачатку ХХ-га стагодзьдзя.

Дзеўкі ёсьць, нявесты ёсьць, але малавата сьвядомых. Даводзіцца езьдзіць у Менск, каб сустрэць сваіх аднадумцаў. Сярод дзяўчын у тым ліку.

Калі мы будзем больш багатымі – зьменіцца грамадзтва. Мы ня будзем думаць, як бы там дзе напіцца, а будзем думаць, куды б гэта нам паехаць на адпачынак".
XS
SM
MD
LG