Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Хурсіна



Алеся Хурсіна, 16 гадоў. Нарадзілася і жыве ў Кобрыні. Вучыцца ў адной з тамтэйшых сярэдніх школаў. Чытае трагедыі Шэксьпіра. Марыць стаць міліцыянтам.

(Хурсіна: ) “Я сваім жыцьцём амаль задаволеная: я жыву, у мяне ёсьць заўсёды хлеб на стале, ёсьць дзе жыць. Але ж мне ня вельмі падабаецца, што мая краіна амаль зьнікае. У нас нічога свайго няма. Мова — і тая расейская! Сьцяг адмянілі, герб — таксама. А я хачу, каб гэта ўсё вярнулася.

У сваім жыцьці я хачу зьмяніць адну рэч: стаць грамадзянкай Рэспублікі Беларусь ня толькі ў пашпарце, але й на самой справе, каб ня толькі я й мае сябры сталі патрыётамі Рэспублікі Беларусь, але й усе.

Мая мара стаць міліцыянтам, але я ніколі ня буду ганяць моладзь, якая супраць нашай улады альбо супраць нашага прэзыдэнта. Я хачу, каб у нашай краіне быў спакой, каб людзі маглі спаць спакойна.

Трэба, каб мы, беларусы, змагаліся за сваё жыцьцё. Трэба думаць, што трэба рабіць — гэта для таго, каб дасягнуць посьпехаў. Вядома, можна быць шчасьлівым. Тая краіна, у якой я жыву, — гэта найлепшая краіна. І каб быць шчасьлівым, трэба гэтага проста захацець.

Мой любімы пісьменьнік — Шэксьпір. Ён мне падабаецца сваімі трагедыямі. Проста, калі ты яго чытаеш, ты ня можаш стрымаць свае эмоцыі.

У мяне няма ідэалу. Я яго хачу сама сабе стварыць.

Я сабе падабаюся”.
XS
SM
MD
LG