Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцём Агмень



18-гадовы Арцём Агмень — студэнт гістарычнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Арцём марыць, каб ягоны родны горад стаў сапраўды беларускім.

(Арцём: ) “Мне хацелася б бачыць вакол сябе больш беларускага, хацелася б, каб выкладаньне вялося паўсюль па-беларуску. Хацелася бы больш адраджэньня нашых культурных традыцыяў. Калі спытаеш нашага сярэдняга маладога чалавека, каго ён ведае зь беларускай гісторыі, то ён можа назваць, прыкладам, Суворава, які па сутнасьці быў катам беларускага народу.

Складана быць маладым у Беларусі. Магілёў, можна сказаць, такі агрэсіўны горад, тут атмасфэра нейкая больш гвалтоўная, тут людзі адзін да аднаго чапляюцца. Напэўна, у нас дух з Усходу ідзе. Мне хацелася б, каб горад стаў больш беларускім, бо ў Магілёва гістарычныя традыцыі скіраваныя на беларушчыну.

Чаго я баюся? Таго, што мая краіна, мая Беларусь перастане існаваць на сьвеце, што яна зробіцца губэрняй Расеі. Баюся, што зьнікнуць тыя людзі, якія размаўляюць па-беларуску, што наогул зьнікнуць беларусы.

У Беларусі можна быць шчасьлівым, толькі калі ты будзеш вяртацца да сваіх каранёў, калі ты сам будзеш думаць, што табе рабіць, калі ты проста ня будзеш ісьці ў натоўпе. Кожны малады чалавек мусіць зразумець, што яму належыць будучыня ў гэтай краіне”.


Мы запрашаем да ўдзелу ў перадачы маладых беларусаў, якім ёсьць што сказаць пра сваё жыцьцё, пра свае праблемы і дасягненьні, пра бачаньне разьвіцьця Беларусі.

Зьвяртайцеся да нас праз пошту – 220005, Менск 5, паштовая скрынка 111 – ці праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG