Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Галубовіч



Вольга Галубовіч, 26 гадоў. Настаўніца, сацыяльны пэдагог у вясковай школе. Нарадзілася й жыве ў мястэчку Дружны на Меншчыне. Чытае японскую літаратуру. Слухае клясычную музыку.

(Галубовіч: ) “Я задаволеная сваім жыцьцём, бо ў мяне вельмі моцная падтрымка з боку сям’і. Іншыя бакі жыцьця маглі бы быць лепшыя.

Хацелася б, каб праца прыносіла задавальненьне, каб ты разумеў, што твая праца прыносіць дабро. Але гэта ня так. Я лічу, што навучальная сыстэма ў Беларусі зараз знаходзіцца ў стане абсурду. Безумоўна, мы не таму й ня так вучым нашых дзяцей. Я зьмяніла бы працу на працу творчую, якая бы задавальняла. Мяркую, што я так і зраблю.

Як дасягнуць посьпеху? Мяркую, што толькі дзейнасьцю, скіраванай на шчасьце асабістае, на шчасьце краіны, на дабро. Але ня трэба сядзець. Трэба дзейнічаць. Трэба дзейнічаць таксама, каб пазьбегнуць памылак. Баюся, што ня хопіць асабістых сілаў на працу, на дзейнасьць. Ня хопіць сілаў на тое, каб заставалася жаданьне штосьці мяняць.

Можна быць шчасьлівай у Беларусі. На дадзены момант я шчасьлівая ў Беларусі. Не зьбіраюся нікуды зьяжджаць. І толькі ў Беларусі трэба жыць і працаваць, каб быць шчасьлівай наагул. Я усё ж паезьдзіла й ведаю, што кажу”.


Мы запрашаем да ўдзелу ў перадачы маладых беларусаў, якім ёсьць што сказаць пра сваё жыцьцё, пра свае праблемы і дасягненьні, пра бачаньне разьвіцьця Беларусі.

Зьвяртайцеся да нас праз пошту – 220005, Менск 5, паштовая скрынка 111 – ці праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG