Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Шахава



Вольга Шахава, 19 гадоў. Нарадзілася ў Маларыце. Слухае этнамузыку краінаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі й бардаўскія песьні, чытае навуковую эканамічную літаратуру й фантастыку.

(Шахава: ) “Я сваім жыцьцём задаволеная, бо ў мяне ёсьць усё, што патрэбна чалавеку для шчасьця: добрая сям’я, маю месца, дзе жыць, я маю, што есьці. Я маю мару, для зьдзяйсьненьня якой я і жыву. Я не шукаю сэнсу ў сваім жыцьці. Я проста ведаю, што ён ёсьць. Я жыву, і мне добра.

Я бы хацела зьмяніць месца жыхарства. І я ўпэўненая, што я гэта зраблю, паколькі я хачу жыць у іншай краіне. Тут застанецца мая маці. І я хачу зьмяніць яе жыцьцё. Яна настаўніца, і многія людзі зразумеюць, што такое цяжкая праца настаўніцы. Я хацела бы, каб мая маці была ўпэўненая ў сваёй будучыні. Менавіта таму я хачу зьмяніць месца жыхарства.

Пазьбегнуць памылак немагчыма. Калі ня будзе памылак, тады ня будзе жыцьцёвага досьведу. А жыцьцёвы досьвед — гэта самае галоўнае, што мы можам узяць ад гэтага жыцьця. А дасягнуць посьпеху вельмі проста: працаваць, працаваць. Жыцьцё дасьць табе толькі тое, што ты ўкладзеш у яго.

У маім жыцьці ўсё залежыць ад мяне, але вельмі шмат у маім жыцьці залежыць ад улады. Чалавек заўжды можа зьмяніць уладу. Калі не зьмяніць уладу ў гэтай краіне, дык зьмяніць краіну. Можна быць шчасьлівым у Беларусі, паколькі ёсьць розныя шчасьці ў чалавека. Ёсьць сваё, маленькае, простае шчасьце, якое складаецца з дому, зь сям’і, з утульнасьці”.
XS
SM
MD
LG