Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Бялько



Тацяна Бялько, 26 гадоў. Нарадзілася і вырасла ў мястэчку Вызна (Чырвоная Слабада). Жыве ў Салігорску. Мае мужа й маленькую дачку. Выпускніца менскага ўнівэрсытэту культуры. Працуе ў дзіцячым санаторыі пад Салігорскам.

(Бялько: ) “Матэрыяльна, канечне, цяжка. Таму што горад хаця й адносіцца да правінцыйных гарадоў, але працэнтаў, мабыць, сорак складаюць у нас супрацоўнікі “Белекалія”. Мабыць, не адзін правінцыйны горад Беларусі не адметны ні такімі цэнамі, ні такім выбарам тавараў. То бок, усё ёсьць, а купіць амаль што няма за што. Такі заробак, што хапае толькі каб харчавацца. На адпачынак трэба зьбіраць увесь год.

Што датычыць духоўнага жыцьця, усё абмяжоўваецца двума-трыма канцэртамі, і тое прыяжджаюць зоркі расейскае эстрады.

Асабістым жыцьцём задаволеная, таму што ў мяне вельмі цудоўны муж, у мяне прыгожая разумная дачка маленькая. У ідэале я спадзяюся, што мы пераедзем у Менск. Для таго, каб мець больш магчымасьцяў, больш шанцаў і для сябе, і ў першую чаргу цяпер ужо думаю пра дзіця.

Нягледзячы на тое, што яшчэ й трыццаці няма, а жыцьцё ўжо па-рознаму складалася. Мабыць, каб не была аптымісткай, на сёньняшні дзень ня мела б таго, што маю”.


Мы запрашаем да ўдзелу ў перадачы маладых беларусаў, якім ёсьць што сказаць пра сваё жыцьцё, пра свае праблемы і дасягненьні, пра бачаньне разьвіцьця Беларусі.

Зьвяртайцеся да нас праз пошту – 220005, Менск 5, паштовая скрынка 111 – ці праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG