Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Кійко



Натальля Кійко, 22 гады, маладая мастачка, студэнтка Беларускай акадэміі мастацтваў:

(Кійко: ) “Моладзі трэба быць вельмі такой жывой. Трэба прагнуць жыць, любіць гэтае жыцьцё, таму што любыя праблемы можна па-рознаму й пераадольваць. Малады чалавек павінен імкнуцца ствараць, будаваць. Калі не малады чалавек гэта будзе рабіць, тады ж хто?

Маладыя мусяць быць прафэсіяналамі ў сваёй справе, таму што наша адукацыя дае добрых прафэсіяналаў. Але, на жаль, у нашай краіне яны не запатрабаваныя. Таму хацелася б, каб нашая краіна ўсё ж акрамя адукацыі стварала й будучыню для моладзі.

Магу сказаць, што я сваім жыцьцём задаволеная. Задаволеная тым, што мне даў Бог. Ён даў і розум, і здароўе. Хаця б з гэтага можна пачаць будаваць сваё жыцьцё. На жаль, мне, як маладой мастачцы, цяпер складана без такога мастацкага дабрабыту, але, не зважаючы на гэта, прыходзіцца шукаць выйсьце. Я ведаю, што такія ж праблемы цяпер і ў іншых маладых людзей. Бо толькі нашаму пакаленьню прыходзіцца цяпер пачынаць будаваць тое грамадзтва, якое павінна ўсьведамляць сапраўдныя каштоўнасьці”.
XS
SM
MD
LG