Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Макаўчук



Сёньня – маналёг Тацяны Макаўчук. Тацяне 24 гады, яна нарадзілася ў Клецку, працуе настаўніцай у Слуцку і вучыцца завочна ў менскім пэдагагічным унівэрсытэце. Тацяна Макаўчук гаворыць аб праблемах маладых спэцыялістаў, але спадзяецца, што з часам гэтыя праблемы ў Беларусі будуць вырашацца…

(Тацяна: ) “Я працую настаўніцай у малодшых клясах. Нас людзі ня вельмі паважаюць. Кажуць, што дзеці цяпер дрэнна выхаваныя, але як мы самі брудна жывём...

Я б можа і хацела памяняць працу, бо ў нас скарачэньні, і ў любы час можаш апынуцца на вуліцы. Ужо мы не запатрабаваныя становімся. Таксама ўмовы жыцьця хацела б памяняць, таму што я жыву ў інтэрнаце, а сваю кватэру пабудаваць – гэта трэба вельмі многа грошай. Я вучуся цяпер ува ўнівэрсытэце, атрымліваю яшчэ другую спэцыяльнасьць. Думаю, што неяк уладкуюся.

Я жадаю маладым людзям пэўнасьці ў сваіх сілах, у тым, што некалі ўсё будзе цудоўна, што Беларусь незалежная будзе. І маладыя спэцыялісты будуць у большай пашане, чым цяпер”.
XS
SM
MD
LG