Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маша Каралькова



Маналёгі маладых адкрывае 11-гадовая Маша Каралькова. Яна ня ходзіць у школу, бо ў яе родных Горках ня вучаць па-беларуску. Сям’я Каральковых зрабіла выбар – Маша займаецца дома і здае школьныя іспыты – на выдатна.

(Маша: ) “Хачу стаць я мастачкай і хачу, каб у мяне быў свой прыют для катоў і сабак.

Зараз хачу больш за ўсё я атрымаць беларускую адукацыю. Мне на роднай мове лягчэй вучыцца. Я рускую мову ня так добра ведаю. Для мяне яна – цяжкая.

Я хачу застацца тут. Хачу, каб былі перамены тут, каб людзі, беларусы, тут пачалі паважаць адзін аднаго. Тады будуць тут перамены. Кожнаму беларусу трэба нешта зрабіць, калі кожны зробіць нешта, крышачку толькі, атрымаецца нешта вялікае.

Людзям я б хацела пажадаць, каб яны больш зьвярталі ўвагі на беларускую мову.

З Новым годам, Раством і Калядамі!”
XS
SM
MD
LG