Удзельнічае: дэпутат Дзяржаўнай думы Расейскай Фэдэрацыі, журналіст Юры Шчакачыхін. (эфір 9.05.2000) Аўтар і вядучы: Сяргей Навумчык Імя маскоўскага журналіста Юрыя Шчакачыхіна добра вядомае з 80-ых гадоў, асабліва чытачам "Литературнойй газеты" – напэўна, у свой час самага папулярнага сярод савецкай інтэлегенцыі выданьня. Нагадаю толькі, што ў сваіх артыкулах "Леў рыхтуецца да скачку" і "Леў скокнуў" Шчакачыхін ўпершыню зрабіў прагноз – ён, на жаль, спраўдзіўся – пра наступ мафіі на тэрыторыі СССР. Дарэчы, Юры Шчакачыхін быў народным дэпутатам СССР, цяпер ён – дэпутат расейскае Дзяржаўнае Думы, сябра парлямэнцкае камісіі ў справе бясьпекі. На пачатку 90 –х гадоў Юры Шчакачыхін зьвярнуўся да чытачоў вельмі папулярнае тады "Литературной газеты" Юры Шчакачыхін надрукаваў артыкул, прысьвечаны агентам КГБ. Журналіст зьвярнуўся да чытачоў і прапанаваў пакаяцца тым, хто быў завербаваны КГБ і на працягу доўгага часу, альбо толькі аднойчы, даносіў на сваіх знаёмых ці блізкіх, паведаміць пра гэта і тым самым аблегчыць душу. У газэту пайшлі лісты. Іх было шмат. Пісалі ня толькі тыя, хто стала супрацоўнічаў з КГБ, — вопытам сваіх кантактаў дзяліліся і тыя, каго спрабавалі завербаваць. Паступова склалася кніга, якую Юры Шчакачыхін назваў — "РАБЫ ГБ". (Шчакачыхін: ) "Калі кніжка выйшла, у мяне было некалькі прэзэнтацыяў тут, у Маскве. Да мяне падыходзілі людзі, якія распавядалі ўсё новыя і новыя гісторыі. Зьявілася адчуваньне, што я трапіў у касьмічную бездань. Фактычна, мэта была – раскрыць "другі ГУЛАГ": адны – сядзелі, а другія – саджалі. Гэта было два раўнавялікіх сьветы. І ў гэтым палягала ўся нашая гісторыя". Я запытаўся ў Юрыя Шчакачыхіна – а чаму такі назоў, чаму аўтар абраў менавіта скарочаную абрэвіятуру — ГБ? (Шчакачыхін: ) "Ну, па-першае, гэтая арганізацыя нагэтулькі часта мяняла свой назоў, што мне падалося, гэта будзе больш дакладная назва. А чаму менавіта – "рабы"? Для мяне гэтыя людзі таксама былі ахвярамі, якіх гадавала нашая дзяржава на працягу 80 гадоў. І гэты працэс, на жаль, ня скончыўся". Сапраўды, спэцслужбы працягваюць вербоўку агентаў, і самы сьвежы прыклад – гісторыя з карэспандэнтам Беларускай службы Радыё Свабода Ягорам Маёрчыкам, пра якую мы падрабязна распавядалі. Між іншым, ёсьць у кнізе Шчакачыхіна і беларуская тэма – расповед паэта Славаміра Адамовіча, якога КГБ спрабавала скарыстаць у канцы 80-х гадоў для сачэньня за дзейнасьцю літаб'яднаньня "Тутэйшыя". У кнізе – дзесяткі споведзяў, пачынаючы з тых, каго вербавала яшчэ НКВД ў даваенны час. Ну а які ліст, якая сустрэча найбольш уразілі Шчакачыхіна? (Шчакачыхін: ) "Самы памятны ліст – гэта ліст ад ужо 80-гадовага старога чалавека, які на сыходзе жыцьця напісаў – "Я прашу мне прабачыць". Можна ўявіць, колькі часу ён нес гэта ў сабе, каб мне, журналісту, напісаць гэтыя словы. А самая памятная сустрэча была з тым хлопцам зь кінастудыі імя Горкага, які, як высьветлілася, напісаў на мяне данос. Наагул, я не пра ўсё здолеў напісаць. Засталося вельмі шмат не скарыстаных у кнізе лістоў, у тым ліку і з-за мяжы. Я раптам адчуў вось гэты цяжар часу, які на людзей зваліўся. Цяжар гэтага сацыяльнага экспэрымэнту, у якім у той альбо іншай ролі, вымушаныя былі браць удзел усе. Адчуў зьмену псыхалёгіі тых, хто рабіўся стукачамі – ад рэвалюцыйнага рамантызму "сталінскае моладзі" да непрыхаванага цынізму нашых часоў". У кнізе Шчакачыхіна няма сповядзяў штатных супрацоўнікаў, афіцэраў ГБ. Але цэнтральны герой кнігі – менавіта ён, чалавек у цывільным. Аўтар прасочвае гісторыю агентурнае вербоўкі больш як за паўстагодзьдзе, і вось цікава, а чым адрозьніваліся мэтады працы энкэвэдыстаў і цяперашніх супрацоўнікаў спэцслужбаў? (Шчакачыхін: ) "Гэта вельмі важнае пытаньне. Справа ў тым, што калі я яшчэ працаваў над кнігай, і потым, калі яна выйшла, я атрымаў шмат папрокаў ад некаторых супрацоўнікаў спэцслужбаў. Пераважна накшталт таго, што я разбураю "агентурную сетку". І тады я сказаў кіраўнікам спэцслужбам, каб яны не лічылі мяне наіўным хлопчыкам. Я ведаю, што немагчыма без агентуры раскрываць некаторыя цяжкія злачынствы, весьці барацьбу з тэрарызмам, што немагчыма без агенты змагацца з наркабізнэсам. Але справа зусім у іншым. У нас агентура была прыстасаваная толькі дзеля "чытаньня думак" у мэтах аховы рэжыму. Ня дзеля абароны краіны, і нават ня дзеля абароны дзяржавы – а ў інтарэсах кіруючай партыйнай эліты. І на працягу дзесяцігодзьдзяў гэтая мэта, адзіная мэта, захоўваецца. І сам мэтад вербоўкі таксама адзіны, ён няшмат адрозьніваецца — альбо шантаж, альбо страх, альбо купляньне, альбо пагрозы. Усё аднолькава – што тады, што сёньня. Мне даводзілася ў ЗША сустракацца з сакрэтнымі агентамі ФБР. Гэта – афіцэры, якія працуюць у злачынных групоўках, у мафіі. І, дарэчы, ў нас таксама ёсьць такія афіцэры, я іх вельмі паважаю. Але ў дачыненьні да ГБ, гаворка пра іншае: каб зламаць душу, каб абараніць нейкіх "носьбітаў ідэі". Кніга Юрыя Шчакачыхіна "Рабы ГБ" выяўляе сапраўдны маштаб дзейнасьці КГБ у савецкія і пастсавецкі час, адкрывае глыбіню пранікненьня чэкістаў ня толькі ў грамадзкія сфэры, але і ў асабістае жыцьцё людзей. Аўтар не хаваў, што менавіта гэта меў на мэце, калі спрабаваў паказаць "Другі Гулаг". Але ці імкнуўся ён таксама, каб кніга зьявілася і сваеасаблівым папярэджаньнем грамадзтву? (Шчакачыхін) "І тое, і тое. Я заўсёды баюся паўтору гісторыі. Кніга выйшла летась, і цяпер яна навогул зьнікла з маскоўскіх крамаў, хаця наклад, па нашым часе, быў вялікі. Мне здаецца, што ў сувязі зь цяперашняй сытуацыяй кніга ўспрымаецца як вельмі моцная перасьцярога для той расейскай улады, якая прыйшла сёньня". Былы афіцэр КГБ Пуцін ня робіць ніякага сакрэту са свайго імкненьня абапірацца на сакрэтныя службы. Калі мэтады вербоўкі сэксотаў больш-менш вядомыя – дзякуючы, ў тым ліку, і кнігам, дык пра крытэры набору на сталую працу ў КГБ можна толькі здагадвацца. Ва ўсялякім разе, нікому яшчэ не даводзілася прачытаць абвестку – "КГБ запрашае на працу…". А вось амэрыканскае ЦРУ падобныя аб'явы дае. у Амэрыцы спэцслужбамі кадравая ініцыятыва вітаецца. А вось у кнізе інтэрвію "Размовы з Уладзімерам Пуціным" цяперашні прэзыдэнт Расеі прызнаецца, што калі ён, вучань дзевятага клясу, прыйшоў у Упрауленьне КГБ па Ленінградзкай вобласьці, каб даведацца, якія ўмовы для ўступленьня ў кагорту савецкіх чэкістаў, афіцэр КГБ адказаў яму "Па-першае, мы ініцыятыўнікаў не бярэм". Гэта значыць – КГБ само выбірала, каму прапанаваць працу. Так што Пуцін стаў выключэньнем. Зрэшты, ня гэты эпізод біяграфіі Ўладзімера Пуціна зьяўляецца цяпер прадметам гарачых дэбатаў палітолягаў і аналітыкаў. Паводле некаторых заходніх назіральнікаў, прэзыдэнт Пуцін мяркуе выкарыстаць спэцслужбы ў мэтах скасаваньня ўплыву расейскіх алігархаў, якія сёньня перашкаджаюць цэнтралізацыі прэзыдэнцкай ўлады. Вашынгтонскі аналітык радыё "Свабода" Пол Гоўбл адзначае, што апошнім часам выявілася супрацьстаяньне паміж прэзыдэнтам Пуціным і тымі, каго ў Расеі ўжо афіцыйна прынята называць алігархамі. Навогул, спроба скарыстаць спэцслужбы для кантролю над унутранай сытуацыяй ў краіне нагадвае самыя горшыя часы камунізму і ставіць пад сумнеў верагоднасьць пераўтварэньня Расеі ў дэмакратычную дзяржаву. Былы афіцэр КГБ Пуцін ня робіць ніякага сакрэту са свайго імкненьня абапірацца на сакрэтныя службы. Ён нават жартаваў адносна пасьпяховага прасоўваньня афіцэраў спэцслужбаў ва ўрадавы апарат пад час ягонага знаходжаньня на пасадзе выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта. Аднак на падставе такіх заяваў цяжка было б рабіць які небудзь прагноз, затое матэрыял, надрукваны ў адным з нумароў маскоўскае газэты "Каммерсантъ", прымушае сур'ёзна паставіцца да гэтае тэмы. Як выглядае з дакумэнта, які трапіў да журналістаў, плянуецца спалучэньне высілкаў разьведслужбаў і структураў прэзыдэнцкай адміністрацыі ў мэтах аналізу дзеяньняў апазыцыйных сілаў і, нават, прадухіленьня непажаданых крокаў. Некаторыя лічаць, што новая структура можа шукаць кампрамат на апазыцыю, падсоўваючы яго ў сродкі масавай інфармацыі; зусім магчыма, што будуць скарыстаныя і іншыя мэтады, пра якія пакуль можна толькі здагадвацца. Аднак такі крок дае новаму расейскаму прэзыдэнту магчымасьць рэальнага кантролю над палітычнымі мэханізмамі ў Расеі. На думку назіральнікаў, такая сыстэма фактычна дазволіць Пуціну кіраваць палітычнымі і сацыяльнымі працэсамі ня толькі ў Расеі, але й ў бліжэйшых дзяржавах, - маюцца на ўвазе краіны СНД. Газэта "Коммерсантъ" нават робіць выснову, што палітычная сыстэма ў Расеі можа разьвівацца па мадэлі Чылі часоў Піначэта. Аднак, адзначае вашынгтонскі аналітык Пол Гоўбл, у такога варыянту разьвіцьця сытуацыі ў Маскве ёсьць прыхільнікі як у Расеі, гэтак і на Захадзе. З аднаго боку, шмат хто спадзяецца на аднаўленьне стабільнасьці нават за кошт дэмакратычных працэдураў. З другога боку, Пуцін выглядае асобай, здольнай скарыстаць моцную ўладу ў інтарэсах эканамічных пераўтварэньняў. І калі пляны рэформаў можна вітаць, адзначае Пол Гоўбл, ёсьць, як мінімум, тры фактары, якія могуць паўплываць на рэалізацыю гэтых плянаў праз спэцслужбы. Першае - гэта тое, што само па сабе выкрыцьцё такога дакумэнту адносна спэцслужбаў сьведчыць, што ў крамлёўскай адміністрацыі ня ўсе згодныя з узмацненьнем пазыцыяў спэцслужбаў. Другі фактар – публікацыя такога кшталту дакумэнтаў – гэта толькі адзін са спосабаў супрацьдзеяньня з узмацненьнем пазыцыяў спэцслужбаў з боку алігархаў. Прычым любая спроба барацьбы з гэтым супрацьдзеяньнем запатрабуе вялікіх высілкаў і амаль пэўна ня будзе пасьпяховай. І, нарэшце, па-трэцяе – намаганьні спэцслужбаў падавіць дэмакратыю нават дзеля эканамічных пераўтварэньняў – сустрэнуць супраціў нават сярод электарату Пуціна. Паколькі тыя расейцы, якія віталі жорсткі падыход Пуціна да чачэнскай праблемы, наўрад ці прыязна паставяцца да такога падыходу ў дачыненьні да расейскага грамадзтва. Гэткім чынам, імкненьне скарыстаць спэцслужбы супраць дэмакратыі скампрамэтуе Пуціна на самым пачатку ягонага прэзыдэнцтва, адзначае вашынгтонскі аналітык Пол Гоўбл.
Рабы ГБ.