Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЛЁНІКІ БЕРАСЬЦЕЙСКІХ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТАЎ ПАЛЯЦЕЛІ НА ЗАХАД


Алег Супрунюк, Берасьце

У агульнай калёне зь іншымі ўдзельнікамі першатравеньскага шэсьця берасьцейскія сацыял-дэмакраты рушылі да цэнтральнай плошчы гораду, дзе адначасова адпусьцілі ў неба пяць дзесяткаў белых і чырвоных балёнікаў.

У павевах ветру пераважная паветраныя шарыкі рушылі на захад, у бок Польшчы. Кіраўнік абласной арганізацыі БСДП “Народная Грамада” Анатоль Ляўковіч лічыць гэтую зьяву вельмі сымбалічнай, бо ў такі спосаб берасьцейскія сацыял-дэмакраты павіншавалі грамадзянаў Польшчы з уступам у Эўразьвяз.

Менавіта гэтую самую мэту для Беларусі бачаць і сябры “Народнай Грамады”, якія сёньня ладзілі адмысловую маёўку на беразе ракі Мухавец.
XS
SM
MD
LG