Інфармацыйныя матэрыялы, якія сацыял-дэмакраты распаўсюджвалі сярод берасьцейцаў, тычыліся дзейнасьці БСДП “Народная грамада”, адносінаў гэтай партыі да Эўразьвязу і сьвяткаваньня 1 траўня як Дня барацьбы працоўных за свае правы.
Акрамя затрыманьня сяброў “Народнай грамады”, якіх абвінавацілі ў распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі, міліцыянты вырашылі сканфіскаваць партыйныя ўлёткі.