Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НАВАПОЛАЦКУ ЗАБАРОНЕНЫ МІТЫНГ З УДЗЕЛАМ ЛІДЭРАЎ “5+”


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Заяўка на правядзеньне мітынгу была пададзеная яшчэ 6 красавіка, ён мусіў адбыцца на пляцы ля гарадзкога палацу культуры — ён быў вызначаны гарадзкімі ўладамі для падобных акцыяў, аднак мінулага панядзелку падавальнік заяўкі, праваабаронца Зьміцер Салаўёў, атрымаў афіцыйную паперу аб забароне мерапрыемства. Гаворыць Зьміцер Салаўёў:

(Салаўёў: ) “Намі была пададзеная заяўка на правядзеньне мітынгу 22 красавіка. На гэты мітынг мы запрасілі лідэраў выбарчай кааліцыі “5+”, але Наваполацкі гарвыканкам адмовіў нам у правядзеньні мерапрыемства з надуманых прычынаў. Пры гэтым адказ гарвыканкаму ёсьць узорам бюракратычнай бязглузьдзіцы”.

У пацьверджаньне такіх словаў прывядзем цытату са згаданага ліста. Такім чынам, мерапрыемства не было дазволена, бо “да заявы не прыкладзена абавязацельства ў пісьмовай форме арганізатара альбо асобы, адказнага за арганізацыю і правядзеньне масавага мерапрыемства, па арганізацыі й правядзеньні масавага мерапрыемства”.

Паводле спадара Салаўёва, усё гэта непрыхаваны зьдзек з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе грамадзянам свабоду правядзеньня сходаў і мітынгаў.
XS
SM
MD
LG