Учора ўвечары на посьце ДАІ ў Іўеўскім раёне міліцыянты сканфіскавалі 4800 асобнікаў газэты, якая была надрукавана ў Смаленску. Высьветлілася, што наклад знаходзіцца на складзе “рэчавых доказаў” райаддзелу міліцыі.
Сёньня галоўны рэдактар прыехаў у Іўе і напісаў скаргу пракурору Іўеўскага раёну, а начальніку мясцовай міліцыі Віктару Супрэню прадставілі ўсе запатрабаваныя ім дакумэнты адносна газэты “День”. Аднак пасьля 19 гадзінаў начальнік міліцыі адмовіўся вярнуць арыштаваны наклад.
Гарадзенская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў прыняла адмысловую заяву з нагоды арышту газэты “День”.