Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХАМАЙДА ХОЧА БЫЦЬ ГРАМАДЗЯНІНАМ БНР, АДМАЎЛЯЕЦЦА АД ПАШПАРТУ РБ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Пра сваё нежаданьне атрымліваць пашпарт грамадзяніна сучаснай беларускай дзяржавы Барыс Хамайда наўпрост заявіў міліцыянтам з Першамайскага райаддзелу, якія даслалі яму позву з напамінам пра неабходнасьць замяніць дакумэнт.

На думку спадара Хамайды, замена пашпарту ў цяперашніх умовах ёсьць прызнаньнем легітымнасьці кіраўніцтва Аляксандра Лукашэнкі ды згодаю на страту беларускай незалежнасьці. Таму ён лічыць, што супраціў цяперашняй абавязковай пашпартызацыі можа стаць годным працягам акцыі атрыманьня грамадзянства БНР.

Барыс Хамайда добра ўсьведамляе, што далёка ня кожны можа наважыцца сёньня ахвяраваць дабрабытам свае сям’і або прафэсійнай кар’ерай, адмовіўшыся ад сучаснага беларускага пашпарту. Але ён спадзяецца, што ахвотныя падтрымаць ягоную ініцыятыву таксама знойдуцца.

(Хамайда: ) “Я разумею, што такім чынам буду “невыяздны”, што не змагу ўладкавацца на працу, што ня буду мець магчымасьці атрымаць пэнсію… Будуць мяне штрафаваць, караць за гэта, але я не адступлюся. Іначай я не магу!”
XS
SM
MD
LG