Каля 300 чалавек побач з рынкам выказалі сваё абурэньне дзеяньнямі ўладаў, якія ўскладняюць існаваньне прадпрымальнікаў.
Асаблівае незадавальненьне сабраныя выказалі ліцэнзіямі, якія павінен набыць кожны гандляр. На сёньняшні дзень ліцэнзіі атрымалі толькі 483 чалавекі і каля 1000 здалі дакумэнты на атрыманьне ліцэнзіі. Тым часам усяго ў горадзе недзе шэсьць тысячаў прадпрымальнікаў.
На месца прыбыла вялікая колькасьць міліцыі і амонаўцаў, але яны не перашкаджалі прамоўцам, якія выступілі на стыхійным мітынгу.