Як паведаміў нашаму радыё дырэктар фірмы Павал Юзвак, смалявіцкі шпіталь кантралюе стан іх здароўя:
(Юзвак: ) “Лекар мерае ціск, ацэньвае стан. Пакуль трымаемся. Працягваем акцыю — датуль будзем, пакуль хопіць сілаў. Учора нашы дакумэнты на разгляд узяла генэральная пракуратура. Нам тэлефануюць нашы партнэры ў працы, выказваюць салідарнасьць. Але з райвыканкаму нікога не было”.
Як паведаміў спадар Юзвак, смалявіцкія ўлады робяць захады, каб пра акцыю ня ведалі людзі. Паводле ягоных словаў, да галадоўнікаў зьбіралася прыехаць здымачная група тэлеканалу ОНТ, аднак старшыня райвыканкаму Мікалай Неўмяржыцкі нібыта адгаварыў яе ад сустрэчы. Пра тое, што мясцовыя ўлады пакуль не зьбіраюцца весьці перамоваў з калектывам фірмы, паінфармавала мяне юрыст райвыканкаму Алена Сушкевіч. Тымчасам, у райцэнтры інфармацыйная блякада вакол “ЮКІ” пакрысе прарываецца. Жыхары смалявіцкай ускраіны, дзе месьціцца прадпрыемства, пра намер уладаў ведаюць і абмяркоўваюць гэтую падзею з суседзямі. Вось, напрыклад, што мяркуе на гэты конт пэнсіянэрка Яўгенія Лысенка:
(Лысенка: ) “У мяне дзед там раней працаваў вартаўніком. Там закладзеныя трубы, калодзежы. Я ўжо дваццаць гадоў тут жыву. Дык я хадзіла туды да дзеда. Абед насіла. І там будынкі былі цагляныя пабудаваныя”.
(Карэспандэнт: ) “Вы думаеце, што гораду сапраўды патрэбная тая плошча?”
(Лысенка: ) “Што там рабіць будуць? Хіба там дамы будуць будаваць? Ня будуць. Так яно ўсё і прападзе. Усё зарасьце пустазельлем розным”.