Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СЛОНІМЕ АДБЫЎСЯ МІТЫНГ, ПРЫСЬВЕЧАНЫ УГОДКАМ БНР


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Яны прынялі рэзалюцыю, у якой патрабуюць спыніць рост цэнаў на камунальныя паслугі, спыніць “гандаль незалежнасьцю Беларусі”, адмяніць увядзеньне кантрактнай сыстэмы, якая “ставіць працоўных у рабскае становішча”.

Раённыя ўлады спачатку дазволілі мітынг, а потым перадумалі. Але міліцыя не перашкаджала мітынгоўшчыкам. Аднак арганізатара мітынгу — старшыню мясцовай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Івана Бедку міліцыянты папярэдзілі, што ў панядзелак да яго на працу прыйдзе супрацоўнік міліцыі, каб скласьці пратакол аб правядзеньні нібыта “несанкцыянаванага мерапрыемства”.
XS
SM
MD
LG