Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД СПЫНІЎ КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ Ў ДАЧЫНЕНЬНІ ДА ЎЛАДЗІМЕРА ПЛЕШЧАНКІ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Каб давесьці сваю невінаватасьць, Уладзімер Плешчанка тройчы прыходзіў на пасяджэньні у Чыгуначны раённы суд, але ніводнага разу туды так і не зьявіўся сам пазоўнік, спадар Сівашэнка. У адказ на ягонае абвінавачваньне спадар Плешчанка мусіў падаць сустрэчны пазоў, дзе распавёў усе падрабязнасьці таго выпадку, які здарыўся 19-га студзеня ля “Сіняга дому”: пра тое, як невядомы чалавек падышоў да яго, пачаў абражаць, спрабаваў распачаць бойку, а потым напісаў заяву ў міліцыю.

Сёньня судзьдзя Урбан, які ўжо ня раз абяцаў Уладзімеру Плешчанку прывесьці ягонага апанэнта ў суд хаця б і пад прымусам, паведаміў, што Генадзь Сівашэнка адклікаў сваю скаргу, бо ўжо ня мае да спадара Плешчанкі аніякіх прэтэнзіяў. Калі ж Уладзімер Плешчанка пацікавіўся лёсам свайго сустрэчнага пазову, судзьдзя заявіў, што належны тэрмін сканчваецца, і пазоў разглядацца ня будзе. На думку спадара Плешчанкі, судзьдзя сьвядома зацягнуў працэс, каб ня даць яму магчымасьці абараніць уласны гонар.
XS
SM
MD
LG