Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАДАТКОВАЯ СЛУЖБА СКАНФІСКАВАЛА ЧАСТКУ НАКЛАДУ НЕДЗЯРЖАЎНАЙ ГАЗЭТЫ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Да кожнага з трох распаўсюднікаў падышлі адразу па тры інспэктары, не дазволіўшы болей прадаваць газэту. Выпуск “Местной газеты” наладзіў Рамуальд Улан замест “Новой газеты Сморгони”, якая часова не выходзіць.

(Улан: ) “Нашых распаўсюднікаў забралі ў падатковую, склалі пратаколы, што яны парушаюць парадак раздробнага гандлю, пры гэтым інспэктары спасылаюцца на пастанову Смаргонскага райвыканкаму. Хаця толькі ўчора мы атрымалі з райвыканкаму асартымэнтны пералік, і там газэты ёсьць, ня выкрэсьленыя”.

Рамуальд Улан гаворыць: згодна з заканадаўствам аб гандлі, асартымэнтны пералік — асноўны дакумэнт для распаўсюднікаў “Местной газеты”. Падатковая інспэкцыя, аднак, кіруецца выпіскай з выканкамаўскай пастановы, якая не прадугледжвае розьнічнага продаж угазэтаў. Цяпер інспэкцыя накіруе пратаколы адміністрацыйнаму судзьдзі, — лічыць Рамуальд Улан. А сёньня, з пэўнай рызыкай, распаўсюднікі зноўку сталі працаваць.

(Улан: ) “Сёньня распаўсюднікі пайшлі прадаваць на рынак, у іх рэшткі засталіся, у некаторых яшчэ нават дзьве траціны газэты”.

Трэба сказаць, што гэта ня першая спроба ўладаў перашкодзіць распаўсюджваць мясцовую недзяржаўную газэту. Летась некалькі разоў міліцыя затрымлівала прадаўцоў “Новой газеты Сморгони” і арыштоўвала рэшткі накладу.
XS
SM
MD
LG