Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЛІЦЫЯ НА ПАЎТАРЫ ГАДЗІНЫ ЗАТРЫМАЛА НАКЛАД СМАРГОНСКАГА ВЫПУСКУ НЕДЗЯРЖАЎНАЙ “МЕСТНОЙ ГАЗЕТЫ”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Вядомаму мясцоваму выдаўцу Рамуальду Ўлану з кіроўцам давялося ехаць у міліцыю. Ніякіх парушэньняў міліцыянты ня выявілі і ў 18.30 адпусьцілі затрыманых.

Рамуальд Ўлан лічыць, што мясцовыя ўлады па-ранейшаму імкнуцца стварыць перашкоды незалежнай газэце. Спачатку яны дамагліся закрыцьця “Новой газеты Сморгони”. Гэтымі днямі смаргонскую рэдакцыю “Местной газеты” наведалі тры праверкі з органаў кантролю.
XS
SM
MD
LG