Пры цэнтры ўжо сфармаваная першая мабільная мэдычная брыгада, якая ў выпадку вострай неабходнасьці мусіць цягам чатырох гадзінаў трапіць у любую кропку Беларусі ды разгарнуць на месцы палявы шпіталь.
Адмысловы цэнтар створаны пра Віцебскім мэдычным унівэрсытэце. Ён мае апэрацыйнае ды рэанімацыйнае адзьдзяленьні, аўтаномныя сыстэмы вода- і энэргазабесьпячэньня і нават уласную аптэку, прыстасаваную дзеля вытворчасьці неабходных мэдычных прэпаратаў.
Навучацца ў цэнтры змогуць ня толькі студэнты і дыплямаваныя дактары, але і адмыслоўцы зь міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Апякуюцца новай установай адразу тры міністэрствы: міністэрства аховы здароўя, міністэрства па надзвычайных сітуацыях ды міністэрства абароны Беларусі.