Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІДЭРЫ “ПЯЦЁРКІ” СУСТРЭЛІСЯ Ў ГОМЕЛІ


Казімер Яноўскі, Гомель

Сьпіс з 220 асабоў павінен быць падрыхтаваны да новага году.
Старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч зазначыў, што ўнутры кааліцыі няма спрэчак. Усе кіраўнікі партыяў падтрымліваюць сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі, дэмакратычныя свабоды, перамены да лепшага ў жыцьці беларускіх грамадзянаў. І паводле Станіслава Шушкевіча, нам трэба “адхіляць ад улады тых, хто перашкаджае выкананьню гэтай задачы”.

На сустрэчы падкрэсьлівалася важнасьць паразуменьня на будучых выбарах і сярод мясцовых дэмакратычных актывістаў. Узьнімаліся таксама пытаньні эфэктыўнага назіраньня за выбарамі.

Ніякага байкоту парляманцкіх выбараў гэтым разам не плянуецца.
XS
SM
MD
LG