Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛАДЫЯ ДЭМАКРАТЫ З МАГІЛЁВА ПРЫБРАЛІСЯ ЛЯ ПОМНІКА АРХІТЭКТУРЫ Ў ВЁСЦЫ КНЯЖЫЦЫ


Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць

Зь дзясятак маладых людзей накіраваліся ў Княжыцкі касьцёл дамініканцаў і прыбіралі там смецьце. Гэты помнік архітэктуры барока (будынак датуецца сярэдзінай 17 стагодзьдзя) стаіць закінуты і патрохі разбураецца. Некалькі гадоў таму былі спробы пачаць рэстаўрацыю касьцёлу, аднак у сувязі з адсутнасьцю сродкаў працу спынілі.

Маладыя дэмакраты з Магілёва вырашылі зрабіць свой унёсак у агульную справу догляду за помнікамі архітэктуры. Пасьля прыбіраньня яны правялі культурніцкую акцыю, распавялі пра гісторыю касьцёлу дамініканцаў. Завершылася талака ў Княжыцах беларускімі сьпевамі.
XS
SM
MD
LG