Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАГІЛЁВЕ СУДЗЯЦЬ ЗА ХАБАРНІЦТВА БЫЛОГА НАМЕСЬНІКА ДЫРЭКТАРА ААТ “ХІМВАЛАКНО”


Марыя Усьціновіч, Магілёў

Мікалай Кацубінскі абвінавачваецца ў тым, што напрацягу некалькіх месяцаў браў хабары ад камэрцыйных фірмаў, якія супрацоўнічалі з вытворчым аб’яднаньнем “Хімвалакно”, што зьяўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам у Магілёўскай вобласьці.

Намесьнік генэральнага дырэктара быў затрыманы 4 сакавіка на працоўным месцы, калі ў службовым кабінэце атрымаў хабар 1000 даляраў ЗША ад прадстаўніка расейскай камэрцыйнай фірмы. У абмен на грашовыя знакі Кацубінскі нібыта абяцаў камэрсантам станоўчае вырашэньне пытаньня ў справе набыцьця прадукцыі “Хімвалакно”.

Мікалай Кацубінскі абвінавачваецца ў парушэньні двух артыкулаў крымінальнага кодэксу, і калі ягоная віна будзе даказаная ў судзе, яму пагражае пакараньне ад 5 да 10 гадоў зняволеньня.
XS
SM
MD
LG