Як паведаміў нашаму радыё каардынатар блёку "Свабодная Беларусь" Зьміцер Бародка, такое рашэнне прыняла канфэрэнцыя прадстаўнікоў гэтых арганізацыяў, якія дзейнічаюць на Меншчыне.
Удзел у канфэрэнцыі ўзялі прадстаўнікі Маладэчна, Жодзіна, Смалявічаў, Барысава, іншых гарадоў.
Асноўная мэта Рады – каардынацыя дзейнасці рэгіянальных структураў Менскай вобласці напярэдадні парляманцкіх выбараў. Паводле Бародкі, у бліжэйшым часе Рада мяркуе распрачаць працу па аб'яднанні дэмакратычных сілаў на Меншчыне.