Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАБРУЙСКУ АБВЕСЬЦІЛІ ГАЛАДОЎКУ ДЗЬВЕ ЖАНЧЫНЫ


Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць

Любоў Санкевіч ужо некалькі гадоў дамагаецца аднаўленьня на працы на пасадзе бугальтара на Бабруйскім заводзе транспартных дэталяў і агрэгатаў ці хаця б скасаваньня артыкулу пры звальненьні, якое жанчына лічыць незаконным.

Галіна Гусева — пэнсіянэрка, якая патрабуе жыльля ад прадпрыемства “Фандок”, дзе яна працавала і, паводле яе словаў, плаціла грошы за будаўніцтва жылога дому.

Жанчыны галадуюць дома (Любоў Санкевіч — яшчэ і на працы, яна цяпер працуе касыркай у лазьні), бо ўлады не далі дазволу на акцыю пратэсту. Яны толькі п’юць ваду.

Час ад часу жанчыны зьяўляюцца каля будынкаў Бабруйскага гарвыканкаму і Камітэту дзяржаўнага кантролю, каб нагадаць пра сябе і свае патрабаваньні ўладам. Дагэтуль яны 40 дзён у вольны час ладзілі пікет на стадыёне “Фандок”, аднак, паводле іх словаў, дачакаліся ад чыноўнікаў толькі запалохваньняў.

Любоў Санкевіч паведаміла Радыё Свабода, што галадоўка працягнецца да таго часу, пакуль яна і яе сяброўка не атрымаюць дакладных адказаў на свае пытаньні ад дзяржаўных органаў. Яны накіравалі лісты ў Міністэрства юстыцыі, Вярхоўны суд і Камітэт дзяржкантролю і чакаюць адтуль адказаў.
XS
SM
MD
LG