Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ТРЫ МЕСЯЦЫ ПРЫПЫНЯЕЦЦА ВЫДАНЬНЕ НЕЗАЛЕЖНАЙ «НОВОЙ ГАЗЕТЫ СМОРГОНИ»

Сяргей Астраўцоў, Горадня

На сёньняшні дзень выдаўцом і галоўным рэдактарам зьяўляецца індывідуальны прадпрымальнік Вольга Куняўская. З пачатку году пад ціскам уладаў заснавальнік газэты Рамуальд Улан мусіў некалькі разоў зьмяняць выдаўцоў. Давялося адначасова мяняць і рэдактараў.

Паводле Вольгі Куняўскай, тэарэтычна друк “Новой газеты Сморгони” можна будзе аднавіць раней, чым праз тры месяцы. Гэта ў тым выпадку, калі хутка ўдасца знайсьці юрыдычную асобу, якая мае правы на выданьне газэты. Аднак рэальна знайсьці іншага выдаўца ў раённым цэнтры надзвычай цяжка. Апошні нумар газэты выйшаў накладам 5500 асобнікаў, яна зьяўляецца сур’ёзным канкурэнтам для дзяржаўнай раёнкі, якая мае меншы наклад.
XS
SM
MD
LG