Якому ж канкрэтнаму віду альтэрнатыўнай энэргіі трэба аддаць перавагу – менавіта гэта адмыслоўцы, навукоўцы, эколягі і журналісты абмеркавалі сёньня ў Магілёве.
Беларуска-нямецкі сэмінар «Альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі ў Магілёўскай вобласьці» адбыўся ў межах праграмы дапамогі Беларусі нямецкага фэдэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва. Партнэрам шэрагу нямецкіх арганізацыяў і установаў выступіла рэгіянальная арганізацыя Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Адмыслоўцы, якія зацікавіліся праектам пабудовы ўстаноўкі альтэрнатыўнай энэргіі, сьцвярджаюць, што ў Беларусі найбольш рэальна выкарыстоўваць энэргію ня сонца і паветра, а біяпаліва. Маюцца на ўвазе адкіды дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Іх шмат, бо ў вытворчасьці цяпер не выкарыстоўваецца да 40 адсоткаў лясной драўніны.
Сур'ёзных праектаў у галіне альтэрантыўнай энэргетыкі ў Магілёўскай вобласьці на гэты час няма. Таму магілёўцы зацікаўленыя ў сумесным праекце зь немцамі: беларуска-расейскі ўнівэрсытэт ужо прапанаваў змантажаваць на даху свайго будынку сонечныя батарэі, каб да іх вывучэньня спрычыніліся таксама студэнты ўнівэрсытэту.