Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ АДБЫЎСЯ ПІКЕТ У АБАРОНУ БЕЛАРУСКАГА ГУМАНІТАРНАГА ЛІЦЭЮ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Даведаўшыся, чаму прысьвечаны сёньняшні пікет ля “Сіняга дому”, пераважная большасьць мінакоў падзяляла абурэньне пікетоўцаў – як высьветлілася, віцябляне пільна сочаць за падзеямі вакол гуманітарнага ліцэю ў Менску. Тым болей, што праблема навучаньня на беларускай мове ў Віцебску стаіць ня менш востра – у адзінай на горад Нацыянальнай гімназіі №1 выкладаньне амаль што ўсіх прадметаў вядзецца па-расейску.
XS
SM
MD
LG