Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАРАДЗЕНСКІЯ ЎЛАДЫ ПАСТАНАВІЛІ ЎСТАЛЯВАЦЬ МЭМАРЫЯЛЬНУЮ ШЫЛЬДУ НА ДОМЕ, У ЯКІМ ЖЫЎ ВАСІЛЬ БЫКАЎ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Шыльда будзе ўсталяваная на доме №9 на вуліцы Парыскай камуны, дзе была апошняя гарадзенская кватэра пісьменьніка. Варта зазначыць, што напачатку ён пражыў у горадзе нядоўга – да 1949 году, а потым вярнуўся ў 1956 пасьля службы ў арміі. Выканае шыльду скульптар Уладзімер Панцялееў.

Гэтай жа пастановай улады зацьвердзілі шыльды Кастусю Каліноўскаму і мясцоваму мастаку Івану Пушкову. Вырашана таксама аднавіць страчаныя, дакладней — зьнішчаныя мэмарыяльныя шыльды Максіму Багдановічу, Міхасю Васільку, Веры Харужай і герою савецкага саюзу Івану Шарамету. Гэта будзе выканана за грошы ўладаў у межах гарадзкой праграмы “Спадчына”.
XS
SM
MD
LG