У статыстычным пераліку пераважаюць крадзяжы: яны складаюць большую палову ўсіх зафіксаваных злачынстваў. Такім чынам, на думку супрацоўнікаў міліцыі, у іхных зводках адлюстравалася агульнае паніжэньне жыцьцёвага ўзроўню віцяблянаў, бо найчасьцей прывабнымі для злодзеяў аб’ектамі ёсьць харчовыя крамы, калгасныя фэрмы ды суседзкія “зімовыя запасы”.
Гэтая самая тэндэнцыя, на думку міліцыянтаў, праглядаецца і ў тым, што расьце “падлеткавая” злачыннасьць: за мінулыя 7 месяцаў колькасьць злачынстваў, зьдзейсьненых няпоўнагадовымі жыхарамі Віцебшчыны, падвысілася амаль на 22%.