Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІЯ АПАЗЫЦЫЯНЭРЫ ЗНОЎ ТРАПІЛІ Ў ПАСТАРУНАК ЗА ПІКЕТАВАНЬНЕ КАЛЯ “СІНЯГА ДОМУ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

На спадароў Плешчанку ды Салаўяна ў чарговы раз склалі пратаколы за парушэньне закону пра правядзеньне вулічных акцыяў. А спадара Хамайду выклікаў на прафіляктычную гутарку начальнік Чыгуначнага райаддзелу ды папярэдзіў, што міліцыя ня будзе несьці адказнасьць за захаванасьць жыцьця ды здароўя ўдзельнікаў несанкцынаванае акцыі, калі зь імі нешта здарыцца. Гэтыя словы спадары Салаўян, Плешчанка ды Хамайда зразумелі як адкрытую пагрозу, бо на мінулым тыдні ў часе пікетаваньня каля “Сіняга дому” невядомыя маладыя людзі ў цывільным спрабавалі завязаць зь імі бойку.
XS
SM
MD
LG