Гарвыканкам забараніў сваім рашэньнем продаж алькаголю з 22 гадзінаў вечара да 8 гадзінаў раніцы. За малым выключэньнем: у кожным з трох адміністрацыйных раёнаў Магілёва будуць гандляваць сьпіртовымі напоямі ня больш за тры начныя крамы. Прычым ноччу могуць прадавацца ў вызначаных месцах напоі ня больш за 12 градусаў моцы: гэта піва, шампанскае і сухое віно.
Абмежаваньні ў продажы алькаголю выкліканыя павелічэньнем колькасьці хранічных алькаголікаў, прычым у гэтую катэгорыю цяпер трапляюць і маладыя людзі. За паўгоду ў Магілёве за парушэньне антыалькагольнага заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнулі амаль 15 тысяч чалавек.