Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУЖЧЫНСКАЯ ПАЛОВА НАСЕЛЬНІЦТВА ВІЦЕБШЧЫНЫ ВОЗЬМЕ Ў РУКІ КОСЫ?

Браніслава Станкевіч, Віцебск

Калі тутэйшыя дактары, будаўнікі ды настаўнікі здолеюць прыгадаць спадчынныя навыкі абыходжаньня з касою, шаркаўшчынскі досьвед можа быць пашыраны на ўсю Віцебшчыну.

Адпрацоўваць навыкі касьбы раённыя чыноўнікі загадалі ў самых нязручных мясьцінах: на няўдобіцах, ускрайках лесу ды г.д. У гэткіх умовах супрацоўнікі рэдакцыі раённае газэты мусяць нарыхтаваць 10 тон сена, а дактары з раённага шпіталю – 26 тон.
XS
SM
MD
LG