Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УКРАІНКІ СПРАБУЮЦЬ ПРАЗ СУД ВЯРНУЦЦА НА СВАЕ ПРАЦОЎНЫЯ МЕСЦЫ Ў БЕЛАРУСІ


Алег Супрунюк, Берасьце

Жанчыны, якія жывуць у памежных зь Беларусьсю раёнах Украіны, працавалі ў шпіталі мэдычнымі сёстрамі, санітаркамі ды рабочымі на кухні. Яны сьцьвярджаюць, што іх пазбавілі працы з парушэньнямі заканадаўства, бо ўсе яны знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку. Але адміністрацыя шпіталю праігнаравала патрабаваньне Працоўнага кодэксу Беларусі, спаслаўшыся на заканчэньне тэрміну ліцэнзіі на працаўладкаваньне замежных грамадзянаў.

Суд Ленінскага раёну Берасьця адмовіўся задаволіць пазоў украінскіх жанчын, і тыя вырашылі накіраваць скаргу ў абласны суд. Сёньня разгляд справы быў адкладзены, бо ў суд не прыйшлі некалькі сьведкаў.

Сёлета мэдычныя ўстановы Берасьця пазбавілі працы амаль паўтысячы чалавек, што стала жывуць ва Ўкраіне, і займалі пасады, якія непапулярныя ў мясцовых жыхароў.
XS
SM
MD
LG