Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ ПРАТЭСТУЮЦЬ ГАНДЛЯРЫ ЦЭНТРАЛЬНАГА РЫНКУ


Алег Супрунюк, Берасьце

Прадпрымальнікі выказалі свой пратэст у сувязі з рашэньнем гарадзкіх уладаў забараніць гандаль прамысловымі таварамі на цэнтральным рынку. Выкананьне гэтага рашэньня пазбавiць працоўных месцаў больш за тры сотні гандляроў. Прадпрымальнікі лічаць рашэньне гарвыканкаму незаконным, бо сапраўдным гаспадаром рынку застаецца аблспажыўсаюз. Кіраўніцтва гэтай арганізацыі цьвердзіць, што не мае дачыненьня да згаданага рашэньня, але вымушанае яго выконваць.

Падчас сёньняшняга стыхійнага мітынгу на месцы падзеяў зьявіліся ўзброеныя міліцыянты і загадалі прадпрымальнікам разысьціся. У выніку перамоваў група гандляроў трапіла на прыём да старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму Мікалая Гардзяевіча. Той паведаміў, што рашэньне пра забарону гандлю прамысловымі таварамі на цэнтральным рынку канчатковае і пераглядаць яго мясцовыя ўлады не зьбіраюцца.
XS
SM
MD
LG